Адукацыйны працэс

Парадак прыёму ва ўстанову дашкольнай адукацыі

развернуть

Што трэба ведаць бацькам, каб аформіць дзіця ва  ўстанову дашкольнай адукацыі!

 

1

 

  1 Крок

 Для пачатку трэба звярнуцца ў службу "Адно акно" Дзяржынскага райвыканкама з пашпартам законнага прадстаўніка і пасведчаннем аб нараджэнні дзіцяці і паставіць дзіця на ўлік маючых патрэбу, а атрыманні месцаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

 Пры гэтым указаць жаданую ўстанову і меркаваны час афармлення ў дзіцячы садок. Таксама неабходна пазначыць мову навучання (рускую ці беларускую).

 Важна ведаць! Чым раней бацькі паставяць на ўлік маючых патрэбу, тым больш шанцаў патрапіць у жаданую дашкольную ўстанову, бо месцы выдзяляюцца строга па чарговасці.

 

 

 

2  2 Крок

 Прыём дзяцей у групы дашкольных устаноў ажыццяўляецца штогод у жніўні.

 Для афармлення неабходна прайсці працэдуру зверкі даных, звярнуўшыся ва ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама ў красавіку - маі таго года, калі дзіця пойдзе ў дашкольную ўстанову. Тэлефанаваць па тэлефоне (801716) 76457 з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00).

 Важна ведаць!  Льготных падстаў для першачарговага залічэння ў жаданы дзіцячы садок не прадугледжана.

 Дзецям з сем'яў ваеннаслужачых і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў даецца месца ў дашкольнай установе на працягу трох месяцаў з моманту звароту. Пры гэтым дзіця накіроўваецца ў тую ўстанову, дзе ёсць вольныя месцы.

 

3  3 Крок

 Пасля 20 чэрвеня бацькам трэба даведацца пра вынік размеркавання, патэлефанаваўшы ў заяўленую ўстанову дашкольнай адукацыі. Нумар тэлефона і інфармацыя аб установе размешчаны на сайце ўпраўлення.

 

 

 

 

 

 

 

4  4 Крок

 У чэрвені бацькам будучых выхаванцаў прапануюць прыняць удзел у сходзе, які пройдзе ў дыстанцыйнай форме і на якім падрабязна растлумачаць далейшы алгарытм афармлення ў дзіцячы сад. 15 дзён, і складанні графіка паступовага прыёму дзяцей у групы).

 

 

 

 

 

 

 

5  5 Крок

З 1 жніўня да 1 верасня па графіку для аблягчэння працэсу адаптацыі пройдзе паступовы прыём дзяцей у групы. Звярніце ўвагу, што пры камплектаванні груп у разлік бярэцца ўзрост дзяцей на 1 верасня (як у школе).

 

Важна ведаць!  Калі бацькі не скарыстаюцца прадастаўленым у дашкольнай установе месцам, яно за іх дзіцем не захаваецца і на працягу навучальнага года можа быць прадастаўлена іншаму дзіцяці, чые бацькі звернуцца ва ўпраўленне.

 

 

 

 

ПАСТАНАВАННЕ  МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ  16 жніўня 2011 г.  № 234 " Аб парадку пастаноўкі на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў вызначэнні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі"

 

Як вызначыць дзіця ва ўстанову дашкольнай адукацыі

(матэрыялы з  сайта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь )

 

Форма заявы аб прыёме дзіцяці ва ўстанову дашкольнай адукацыі, у спецыяльную дашкольную ўстанову, іншыя арганізацыі, да індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі.

 

па матэрыялах сайта Упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама

свернуть