Светлана Анатольевна Газенко (Будай)
Учащиеся и педагоги школы подключились к реализации проекта «Знаменитые выпускники». Наше учреждение образования помнит всех своих выпускников, но особенно гордится теми, кто реализовал себя и принёс пользу другим.
В народном музее школы оформлен стенд «Мы родом из Новосёлковской школы». Среди фотографий стенда я узнала свою соседку, которая сегодня живет и работает в Минске. Хочу рассказать о ней, о Светлане Анатольевне Газенко (Будай). Она учитель физики СШ № 16 г. Минска, мама двоих сыновей, человек с активной жизненной позицией.
Путевку в жизнь, выбор профессии для будущего педагога определила Новосёлковская школа, учитель физики Ковалевский Вячеслав Владимирович и классный руководитель Ермалович Леонид Иванович.
На вопрос: «Какие качества наиболее ценит в людях?» - Светлана Анатольевна отвечает:
- Трудолюбие, увлечённость любимым делом, верность профессии.
Учителя нашей школы помнят её как очень активную, ответственную ученицу. В 1986 году в выпускном классе, где училась Светлана Анатольевна, было 10 мальчиков и только одна девочка, но какая! И комсомолка, и спортсменка, и красавица, не поступалась своими принципами, требовала справедливого отношения к себе и одноклассникам. Человек цельный, гармоничный, яркий во всех своих проявлениях, была организатором и вдохновителем всех классных дел, успевала участвовать и в предметных олимпиадах и в спортивных соревнованиях. Среднюю школу окончила с золотой медалью.
В родительском архиве бережно хранятся многочисленные грамоты, похвальные листы, благодарственные письма не только школьные, но и институтские. Светлана Анатольевна и осталась целеустремлённым и инициативным человеком. В работе проявляются лучшие её качества: ум, компетентность, жажда профессионального роста, доброта и искренность. Профессиональные успехи Светланы Анатольевны отмечены почётными грамотами управления образования Фрунзенского района г. Минска. Она обладатель гранта Мингорисполкома за разработку инновационного проекта « Повышение познавательной и творческой активности учащихся при изучении физики».
Светлана Анатольевна не забывает свою малую родину и нашу школу. Таким трудолюбивым человеком гордится её семья и мы.
Учащаяся 9 класса Нечай Ульяна
Крыловіч Уладзімір Анатольевіч –
папулярызатар дасягненняў айчыннай навукі ў садаводстве
Выпускнік Навасёлкаўскай сярэдняй школы 1975 года. Закончыў фізічны факультэт БДУ імя Леніна ў 1980 годзе.
Вядомы ў нашай краіне як прафесійны садавод – практык, які вырошчвае сад свайго дзяцінства, перавагу аддае сартам айчыннай селекцыі. Сваімі парадамі дзеліцца не толькі з аднавяскоўцамі. Ён часта выступае па радыё, прымае ўдзел у тэлеперадачах. Яго артыкулы з’яўляюцца на старонках часопісаў “Гаспадыня”, “Хозяин” і ў рэспубліканскіх газетах. Па сажанцы да нашага садавода прыязджаюць людзі з усёй Беларусі. А ў Жыровіцкім манастыры расце малады сад, высаджаны з дапамогай Уладзіміра Анатольевіча.
І сёння Крыловіч Уладзімір Анатольевіч падтрымлівае цесныя сувязі са школай. З яго ўдзелам пасаджана бэзавая алея, папоўнены маладымі яблынькамі, кустамі маліны, парэчак школьны пладовы сад. Да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высаджана яблыневая алея.
Уладзімір Анатольевіч рэалізуе сябе як індывідуальны прадпрымальнік і больш за 20 годоў займаецца вырошчваннем саджанцаў пладова-ягадных культур і дэкаратыўных раслін.
Прыходзячы ў школу, наш былы выпускнік заўсёды наведвае школьны музей і раіць сённяшнім вучням быць настойлівымі, імкнуцца да дасягнення абранай мэты, верыць у тое, што мары збываюцца, калі ты гэтага вельмі жадаеш.
НЕМЧЫК
КАНСТАНЦІН РАМАНАВІЧ
Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся
Канстанцін Раманавіч нарадзіўся і вырас у Вялікіх Навасёлках у працавітай сялянскай сям’і. У 1980 годзе закончыў Навасёлкаўскую сярэднюю школу. Жыццёвы выбар Канстанціна Раманавіча – жыць на радзіме і служыць блізкім людзям. Пяць гадоў вучыўся ў Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі, пасля заканчэння вучобы працаваў у калгасе “Чырвоная Зорка” на сваёй малой радзіме.
З 1995 года пачынаецца новы этап біяграфіі, звязаны з выкананнем абавязкаў на пасадзе старшыні Дзяржынскага сельскага Савета.
Канстанцін Раманавіч лічыць, што пры любых абставінах трэба імкнуцца дапамагаць людзям, нікога не пакідаць у бядзе і дадае, на жаль, гэта не заўсёды атрымоўваецца. Ён паважаны сярод аднавяскоўцаў чалавек.
Педагагічны калектыў школы ўдзячны свайму былому выпускніку за супрацоўніцтва і падтрымку. Канстанцін Раманавіч – часты госць у нашай школе, яго аўтарытэт і павага дапамагаюць рабіць сумесную працу – выхоўваць маладое пакаленне.
ДАЎГАЛАПЦЕВА
НАТАЛЛЯ ІВАНАЎНА
На даверы ў грамадзян Дзяржынскага раёна
Наталля Іванаўна – вядомы ў Дзяржынскім раёне грамадскі дзеяч, яна станавілася дэпутатам раённага Савета дэпутатаў 25 -26 скліканняў у 2002 – 2014 гадах. І сёння працуе на ніве абароны правоў грамадзян , з’яўляецца старшынёй Станькаўскага сельскага Савета.
Шлях да грамадскай работы пачынаўся з Навасёлкаўскай школы. Тут, у Навасёлках, Наталля Іванаўна нарадзілася, у 1979 годзе закончыла сярэднюю школу і пайшла вучыцца далей, выбрала педагагічную прафесію. У Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага спачатку атрымала дыплом па спецыяльнасці “Дыфекталогія”, а ў 1999 годзе па спецыяльнасці “Гісторыя”. Працоўны шлях педагога пачаўся ў Валмянскай дапаможнай школе. Наталля Іванаўна прайшла па ўсіх ступенях кар’ернай лесвіцы, пачынаючы з педагога-выхавальніка і заканчваючы дырэктарам Валмянскага вучэбна-педагагічнага комплекса.
Шматлікія ўзнагароды нашай выпускніцы сведчаць аб прызнанні яе работы і жыццёвай пазіцыі. Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі Абласнога ўпраўлення адукаці Мінскага аблвыканкама, граматы і падзякамі аддзела адукацыі Дзяржынскага райвыканкама ўзнагароджвалася Наталля Іванаўна на працягу ўсёй педагагічнай дзейнасці.
Чалавек нястомнай энергіі, высокі прафесіянал і проста адказны чалавек, такой мы спадзяемся сустракаць у школе Наталлю Іванаўну.
свернуть