Гісторыя, традыцыі, дасягненні ўстановы адукацыі

Нашы дасягнені 2022-2023 в.г.

развернуть

Гісторыя

развернуть

Да рэвалюцыі 1917 года ў вёсцы В. Навасёлкі школы не было, бо не было і самой вёскі, была толькі памешчыцкая сядзіба. А дзеці парабкаў у школах не вучыліся.

Навасёлкаўскую. школу  адкрылі ў 1923 годзе, адразу пасля заканчэння грамадзянскай вайны. Гэта была аднакамплектная пачатковая школа. Першы настаўнік  Санюк. Ніякіх іншых звестак аб ім больш не знойдзена.

1 У адным з пакояў гэтага будынку змяшчалася школаШкола размяшчалася ў адным з пакояў двухпавярховага цаглянага дома, дзе знаходзілася бальніца. Гэты будынак быў пакінуты памешчыкам Здзяхоўскім, які збег разам з белапалякамі пад напорам Чырвонай Арміі ў 1920 годзе.

 

 

 

У 1928 годзе Навасёлкаўская школа стала двухкамплектнай пачатковай школай. У адным камплекце займаліся вучні 1-га і 3-га класаў, у другім- вучні 2-га і 4-га класаў. 2 Ярына першы дырэктар Наваселкаўскай пачатковай школыУ гэты час навучалася ўжо да 70 дзяцей.

Дырэктарам школы быў Ярына.

Пачынаючы з 1930 года колькасць навучэнцаў хутка павялічылася і дасягала часам 96 вучняў. Шмат дзяцей прыбывала з Сібіры, Украіны. Школа станавілася інтэрнацыянальнай, у ёй вучыліся дзеці розных нацыянальнасцей: беларусы, рускія, украінцы, яўрэі, палякі.

У 1937 годзе школа стала трохкамплектнай, а ў 1938 - чатырохкамплектнай. У 1939 годзе быў адкрыты пяты клас. Планавалася, што школа стане сямігодкай. Аднак да пачатку Вялікай Айчыннай вайны вучні змаглі скончыць толькі шосты клас.

У 1944 годзе ў школьным памяшканні быў арганізаваны дзіцячы дом, у якім знаходзілася больш за дзвесце сірот. І у гэтым жа годзе былі арганізаваныя дзве пачатковыя школы: адна для выхаванцаў дзіцячага дома, другая для дзяцей мясцовага насельніцтва.

3 Анастасія Паўлаўна Рашупкіна са сваімі выхаванцамі 1947 год 4 Дзіцячы дом 1949 год 5 Калектыў работнікаў дзіцячага дома 1948 год

У 1945 абедзве школы  аб'ядналі і  адкрылі пяты клас, у наступныя гады- шосты і сёмы класы. Школа працавала ў дзве змены. Ацяпленне было пячное, а для асвятлення выкарыстоўваліся газавыя лямпы. У настаўніцкай стаяла адна чырвоная шафа. У ёй знаходзіліся ўсе наглядныя дапаможнікі, метадычная і дыдактычная літаратура па ўсіх прадметах. Так пачынала сваё пасляваеннае аднаўленне Навасёлкаўская школа. Дырэктарамі ў пасляваенныя гады былі Пракоф'еў, Малочка і Хасанаў Б.Х.

6 Малец Иван Васiльявiч дырэктар школы с 1962- 1972 ггУ 1966 годзе дзіцячы дом  расфарміравалі, а васьмігадовая школа была пераўтворана ў сярэднюю. У 1968 годзе школа зрабіла свой першы выпуск навучэнцаў, якія скончылі дзясяты клас. Дырэктарам школы ў тыя гады (1962-1972 гг.) працаваў Малец Іван Васільевіч - заслужаны настаўнік школ БССР. За час яго працы ў школе была адкрыта група падоўжанага дня, у якой займаліся вучні 1-8 класаў, сталовая, у якой дзеці адтрымлівалі гарачае харчаванне, а таксама музей (19.04.1969 г).

У пачатку сямідзясятых гадоў у школе, акрамя вучэбных прадметаў, вывучалі трактар і сельгасмашыны. Школа атрымала трактар ​​"Беларус",  трактарную пляцоўку плошчай у 2 га пад трактарадром для праходжання практыкі ваджэння.

 

 

У сямідзясятыя гады ў школы была, мабыць, самая шырокая геаграфія. Яе наведвалі дзеці з многіх7 Кавалеўскі Вячаслаў Уладзіміравіч дырэктар 1972-1979 гг вёсак: В. Навасёлкі, М. Навасёлкі, Баброўка, Ярашоўка, Ясюцевічы, Розаўка, Чапля, Гаруцішкі, Путчына, Вертнікі, Зарэчнае, Нарэйкі. Усяго налічвалася да 326 навучэнцаў. Для дзяцей з аддаленых вёсак быў адкрыты інтэрнат. У ім жыло да 40 дзяцей. Дырэктарам школы з 1972 па 1979 гады працаваў Кавалеўскі Вячаслаў Уладзіміравіч.

9 Навіцкі Віктар Антонавіч дырэктаршколы 1979-1996 гг

 

 

 

У 1980 годзе школа перасялілася ў новы тыпавы будынак. Узначальваў тады (1979-1995 гг) школьны калектыў заслужаны настаўнік школ БССР Навіцкі Віктар Антонавіч. Дзякуючы яму, умовы навучання і выхавання дзяцей рэзка змяніліся. Былі створаны кабінеты па ўсіх вучэбных  прадметах. Яны былі добра аснашчаны нагляднымі дапаможнікамі і тэхнічнымі сродкамі навучання, эстэтычна аформлены. Добра абсталявана школьная сталовая і кухня. З’явіліся актавая і спартыўная залы, стадыён. Усё гэта ў поўнай меры выкарыстоўвалася для арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу на належным узроўні.

 

12 Дзіцячы сад Навасёлкаўскага ВПКУ лістападзе 2000 года ў школе быў адкрыты дзіцячы сад. Школа атрымала статус: вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя агульнаадукацыйная школа.

У 2004 годзе геаграфія школьнага мікрараёна значна пашырылася, была расфарміравана Татаршчынская школа і ўсе яе навучэнцы перайшлі да нас. Таксама ў гэтым жа годзе была ажыццёўлена камп'ютарызацыя школы, абсталяваны сучасны кабінет інфарматыкі, з'явіліся камп'ютары ў многіх кабінетах, школа падключана да інтэрнэта, з'явілася электронная сувязь, спадарожнікавае тэлебачанне.

 

 

Дырэктарам школы з 2003 па 2006 гг працаваў Доўнар Міхаіл Люцыянавіч. 14 Доўнар Міхаіл Люцыянавіч дырэктар школы з 2003 па 2006 год

 

 

 

 

 

У 2006 годзе дырэктарам школы працаваў Клімовіч Алег Іванавіч. У гэты час былі выкананы некаторыя гаспадарчыя работы: адрамантаваны водаправод, каналізацыя. Папоўнілася база школы электроннымі сродкамі навучання. Пачалося пераабсталяванне школьнага гістарычна-краязнаўчага музея.

15 Ганчар Святлана Вiктараўна

 

З 2007 па 2015гг. дырэктарам школы працавала Ганчар Святлана Віктараўна.

 

16 Прэзэнтацыя кнгiгi Яго чакала Беларусь 4  стагоддзiУ маі 2007 года адбылася прэзентацыя кнігі  Мікалая Ермаловіча “Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі”.

 

 

 

 

 

 

 

17 Жыбрык Нiна Іосіфаўна паэтка, член саюза пісьменнікаў РасііУ 2008 годзе атрымаў далейшае развіццё і ўдасканаленне школьны музей. У выніку пошукавых работ удалося сабраць вялікі матэрыял аб паэтэсе Жыбрык Ніне Іосіфаўне. Яна нарадзілася ў вёсцы М. Навасёлкі, вучылася ў нашай школе, а жыла ў Расіі. Член саюза пісьменнікаў Расіі. Навучэнцы школы падрыхтавалі творчую працу "Жыццёвы і творчы шлях паэтэсы Жыбрык Ніны Іосіфаўны" і з гэтым дакладам у сакавіку 2008 года выступілі на раённай навукова - практычнай канферэнцыі. Праца атрымала высокую адзнаку і заняла першае месца.

 

18 Майстэрня чараўнiц  З 2008 года ў школе адкрыта рэспубліканская інавацыйная пляцоўка "Укараненне аўтарскай праграмы выхавання навучэнцаў сродкамі музейнай педагогікі". Роля музея ў выхаванні навучэнцаў рэзка ўзрасла. У музеі былі адкрыты новыя раздзелы, пачалі праводзіцца цікавыя нетрадыцыйныя мерапрыемствы.

20 без подписи

 

 

У снежні 2010 года Міністэрствам культуры Беларусі музею нашай школы прысвоены статус народны.

У 2013-2014 гг на базе нашай установы адукацыі рэалізоўваўся міжнародны праект "Вялікія Навасёлкі: захаваем гісторыю - рэалізуем магчымасці".

 

21 Арлоўская Алена Алегаўна

З 2015 года па сённяшні дзень дырэктарам  школы з’ўляецца Алена Алегаўна Арлоўская. Яна беражліва захоўвае традыцыі і гісторыю школы, і, ўлічваючы вопыт папярэдніх калег, упэўнена вядзе яе ўперад да новых дасягненняў.

свернуть

Нашы традыцыі

развернуть
  1. Музейная педагогіка

 Музейная педагогіка дазваляе вырашаць асноўную педагагічную праблему, а менавіта: як вучыць дзяцей, каб выклікаць у іх цікавасць, жаданне вучыцца; развіць пачуццё любові да Радзімы, жаданне і імкненне вывучаць яе гісторыка-культурную спадчыну, свае "карані", свой род, далучацца праз музей да гісторыі роднага краю, горада, вёскі, сям'і. Галоўная мэта -  уключэнне дзіцяці ў свет культуры і гісторыі малой радзімы з дапамогай музейнай педагогікі, выхаванне асобы, якая будзе беражліва і адказна адносіцца да багаццяў прыроды і грамадства, і на гэтай аснове фарміраванне чалавека з гуманістычнай сістэмай каштоўнасцей, з цэласным поглядам на навакольны свет і ўсведамленнем свайго месца ў ім.

У працэсе рэалізацыі праграмы музейнай педагогікі галоўнымі задачамі сталі:

  • павышэнне якасці ведаў вучняў, культуры творчай і разумовай працы;
  • стварэнне ўмоў для самавыяўлення, самасцвярджэння і рэалізацыі здольнасцей кожнай асобы;
  • актывізацыя разумовай, пашуковай, навукова - даследчай дзейнасці навучэнцаў;
  • развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў, развіццё творчых здольнасцей вучняў, пашырэнне іх кругагляду, ўзбагачэнне ведамі па краязнаўстве.

Музейная педагогіка-гэта не толькі вывучэнне гісторыі праз нагляднасць. Гэта яшчэ і інтэнсіўнае ўцягванне вучняў у працэс працы музея. Пачынаючы з наведвальніка музея, з правілаў паводзін у музеі, нашы навучэнцы, па меры сталення, паступова становяцца памочнікамі, а потым і юнымі экскурсаводамі.

  1. Музей сяброўства народаў

Паміж аддзелам адукацыі Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта і Камітэтам па адукацыі Ціхвінскага муніцыпальнага раёна Ленінградскай вобласці ў 2009 г. быў заключаны дагавор у галіне адукацыі і аздараўлення дзяцей. У рамках гэтага дагавора прадстаўнікі ўстаноў адукацыі абудвух раёнаў рэгулярна наведваюць  адзін аднаго, каб абменьвацца педагаічным  вопытам.

З мэтай захавання і ўмацавання сяброўства паміж Ціхвінскім і Дзяржынскім раёнамі ў музеі нашай установы адукацыы быў адведзены цэлы пакой, у якім захоўваюцца экспанаты, прысвечаныя ўзаемадзеянню раёнаў. Гэты раздзел музея мае сімвалічную назву “Музей сяброўства народаў”.

  1. Помнім, ганарымся!!!!

           Нашы вучні традыцыйна даглядаюць за месцамі воінскіх пахаванняў, мемарыяльнымі комплексамі і іншымі месцамі баявой і вайсковай славы. Добраўпарадкаванне помнікаў, воінскіх пахаванняў - гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну. Гэта клопат пра будучыню нашай радзімы, маладое пакаленне павінна ведаць гісторыю і шанаваць памяць продкаў, памятаць, якой цаной дасягнута Перамога.

  1. Алея выпускнікоў

Алея выпускнікоў- гэта традыцыя з’явілася ў нашай школе ў 2007 годзе.

Кажуць, что кожны чалавек у сваім жыцці павінен зрабіць тры важныя ўчынкі: пабудаваць дом, пасадзіць дрэва, вырасціць дзіцяці". Менавіта з гэтага пачынаецца галоўная жыццёвая філасофія. Канешне, мы не можам ведаць як сладзецца лёс наш выпускнікоў, але свой шлях ў дарослае жыццё яны пачынаюсь з вельмі важнага кроку- пасадкі дрэва на алеі выпукнікоў.

Пасадка дрэў — гэта не толькі клопат аб экалогіі, але і, што не менш важна, магчымасць пакінуць след на зямлі, памяць пра сябе, своеасаблівы наказ для наступных пакаленняў. 

Пасаджаныя дрэвы, назаўседы стануць жывымі сведкамі таго часу, что выпускнікі правялі ў сценах роднай школы. І напэўна, калісьці, яны пройдуць па гэтай алеі за руку ўжо са сваімі дзецьмі- першакласнікамі.

  

  1. Вечар сустрэч выпускнікоў

Вечар сустрэчы выпускнікоў- адна з нязменных традыцый Наваселкаўскага ВПК, якая існуе ўжо доўгія гады. Па традыцыі вечар сустрэчы школьных сяброў праходзіць у першую суботу лютага.

Гэты дзень збліжае людзей, забываюцца ўсе мінулыя крыўды і сваркі. Усе шчыра рады бачыць адзін аднаго і  спяшаюцца ў родную школу ў чаканні сустрэчы.

Але самае галоўнае, гэта магчымасць зноў, хоць на некалькі імгненняў, перанесціся ў тыя далёкія школьныя гады.  Бо толькі пераступіўшы парог школы, мы зноў вяртаемся ў наша шчаслівае, бесклапотнае дзяцінства і выдатнае юнацтва, дзе мы правялі свае школьныя гады, дзе навучыліся сябраваць, шанаваць сяброўства, паважаць старэйшых, дзе знайшлі сваіх верных таварышаў, а хтосьці і сваё каханне..

 

 

свернуть

Дасягненні

развернуть
Ещё в этом разделе